У Прыднястроўі абстралялі будынак Міністэрства дзяржбяспекі

У непрызнаным Прыднястроўі нехта абстраляў з гранатамётаў будынак Міністэрства дзяржаўнай бяспекі. Тамтэйшыя СМІ пішуць пра серыю выбухаў у Тыраспалі — адміністрацыйным цэнтры рэгіёна.

У будынку Міністэрства дзяржбяспекі адбылося некалькі выбухаў пасля стральбы з ручнога супрацьтанкавага гранатамёта, піша newsmaker.md са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Прыднястроўя. 

"Выбітыя вокны на верхніх паверхах. З памяшканняў валіць дым. Прылеглая тэрыторыя ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі. На месцы следча-аператыўная група, сапёры, пажарныя, дактары хуткай дапамогі і спецыялісты іншых экстраных службаў", — заявілі ў МУС. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Па словах відавочцаў, выбух было чуваць за некалькі кварталаў. У суседніх з міністэрствам будынках выбіла шыбы.

У Прыднястроўі абстралялі будынак Міністэрства дзяржбяспекі
У Тыраспалі хтосьці абстраляд будынак МДБ непрызнанага Прыднястроўя / newsmaker.md

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі