У прыгарадзе Чыкага лоб у лоб сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі

Адзін з цягнікоў стаяў каля платформы, другі рухаўся па той жа каляіне яму насустрач. У выніку катастрофы 33 чалавекі былі дастаўленыя ў 10 бліжэйшых лякарняў, перадае РБК са спасылкай на Reuters.



Па звестках мясцовых уладаў, траўмы ў пацярпелых пераважна нецяжкія. У раёне здарэння прыпынены рух цягнікоў.



Улады высвятляюць, чаму цягнікі апынуліся на адной каляінею Відавочцы кажуць, што за некалькі секундаў да сутыкнення яны чулі крыкі: "Стой! Спыніце цягнік!".



Фота — flashnord.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі