У Пскове адмянілі канцэрт беларускага гурта "Ляпіс Трубяцкі"

Пра гэта паведамляе "Интерфакс". Канцэрт гурта "Ляпіс Трубяцкі" з прэзентацыяй новага альбома "Матрёшка" мусіў прайсці ў Пскове 14 сакавіка.



Нагадаем, нядаўна Пскоўскае рэгіянальнае аддзяленне Камуністычнай партыі Расіі заклікала байкатаваць і адмяніць выступ беларускага гурта. Сваю ініцыятыву камуністы патлумачылі тым, што Сяргей Міхалок падчас выступленняў на еўрамайдане "падтрымаў дзяржаўны пераварот ва Украіне".



Яны згадалі новы альбом гурта, які з'явіўся нядаўна і мае назву "Матрёшка". Паводле меркавання пскоўскіх камуністаў, у альбоме "у самым непрывабным выглядзе прадстаўлена Расія з яе рускай мовай, лідары Савецкага Саюза".
 

Бергер пра адмену канцэрта "Ляпісаў": Трывожны званок з вертыкалі ўлады
 

Фота Міхалка — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі