У пяцізоркавым мінскім гатэлі “Еўропа” знайшлі антысанітарыю
Супрацоўнікі гарадской санэпідэмслужбы Мінску ў кастрычніку праверылі 18 аб’ектаў грамадскага харчавання. І толькі два з іх не выклікалі ў інспектараў прэтэнзіяў. Амаль палова з правераных аб’ектаў патрабавалі рамонту, напрыклад, закусачная “Даміно Піца”, рэстаран “Касбар”. У 22% выпадкаў не выконваліся умовы захоўвання і рэалізацыі харчоў. У чорны спіс трапілі кавярні Pizza.by, “Астара”, “Даміно Піца”. У кавярнях “Наваіра” і “Астара” выкарыстоўвалі прадукты з закончаным тэрмінам спажывання. У часткі персаналу не было санітарных кніжак.
Дарэчы, антысанітарыю знайшлі нават у прэстыжным пяцізоркавым гатэлі “Еўропа”. Там забаранілі рэалізацыю салатаў і мясных прадуктаў сумнеўнай якасці, паведамляе тэлеканал СТВ.
Дарэчы, антысанітарыю знайшлі нават у прэстыжным пяцізоркавым гатэлі “Еўропа”. Там забаранілі рэалізацыю салатаў і мясных прадуктаў сумнеўнай якасці, паведамляе тэлеканал СТВ.