У пятніцу "Гомель" паспрабуе спыніць БАТЭ
У пятніцу пяцю матчамі стартуе 13-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Гомель" на сваім полі будзе прымаць лідэра — барысаўскі БАТЭ. Прынцыповыя матчы пройдуць у Наваполацку, дзе "Нафтан" згуляе з брэсцкім "Дынама", і ў Жодзіна, дзе "Тарпеда" прыме гродзенскі "Нёман". Гэтыя каманды знаходзяцца ў групе каманд, якія няўдала спрабуюць пераследаваць БАТЭ. Таксама адбудуцца матчы: "Мінск" — "Смаргонь" і "Шахцёр" — "Граніт".
Апошнія матчы тура пройдуць 12 ліпеня. Сталічны МТЗ-РІПА прыме "Віцебск", а магілёўскі "Днепр" — мінскае "Дынама".
Нагадаю, у БАТЭ цяпер 31 ачко, 20 ачкоў у "Дняпра", яшчэ пяць каманд — "Нёман", "Нафтан", брэсцкае і мінскае "Дынама", жодзінскае "Тарпеда" — набралі па 19 ачкоў.