У пятніцу ў сталіцы перастануць прадаваць спіртное
У крамах Мінску 11 чэрвеня будзе часова забаронены гандаль не толькі спіртнымі напоямі, але і півам. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на чыноўнікаў Мінгарвыканкаму, забарона будзе дзейнічаць з 15.00 11 чэрвеня па 8.00 12 чэрвеня. Звязана гэта з выпускнымі вечарамі ў школах, якія адбудуцца якраз заўтра, 11 чэрвеня.
Распіццё спіртных напояў на выпускных вечарах традыцыйна забароненае.
Распіццё спіртных напояў на выпускных вечарах традыцыйна забароненае.