У Расіі арыштоўваюць беларускае мяса

Спецыялісты Пскоўскага абласнога ўпраўлення Россельгаснагляду затрымалі дзве машыны, якія перавозілі з Беларусі ў Расію паўтары тоны ялавіччыны.

Падставай для гэтага стаў, нібыта, нелегальны ўвоз беларускага мяса на расійскую тэрыторыю. Акрамя таго, аўтамабілі не мелі халадзільнага абсталявання, адсутнічалі дакументы аб прадпрыемстве-вытворцы, не было дазволу беларускай ветэрынарнай службы на вываз мяса ў Расію.

Яшчэ адна машына была затрыманая ў Белгародскай вобласці. Яна перавозіла 7,5 тон ялавіччыны з беларускага прадпрыемства, якое не мае дазволу на экспарт мяса ў Расію.

Нагадаем, у сакавіку толькі тры беларускіх мясакамбінаты атрымалі дазвол расійскіх спецыялістаў на экспарт беларускага мяса. Днямі праверку расійскіх інспектараў прайшлі яшчэ трынаццаць мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі.

Телеграф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі