У Расіі беларус скраў у суайчынніка аўтамабіль
У дзяжурную частку аддзела паліцыі горада Адзінцова звярнуўся ураджэнец Беларусі.
Ён заявіў аб крадзяжы яго "БМВ-525" 2007 года выпуску і пазначыў суму шкоды ў 9 тысяч долараў, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Па "гарачых слядах” паліцыянты злавілі 19-гадовага беларуса. Выкрадзеная іншамарка была канфіскавана і вернутая ўладальніку. Вырашаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы за “неправамернае завалоданне аўтамабілем”.