У Расіі гавораць толькі пра частковую кампенсацыю за брудную нафту

У Расіі гавораць толькі пра частковую кампенсацыю за брудную нафту

У Расіі гавораць толькі пра частковую кампенсацыю за брудную нафту, якая вясной патрапіла ў нафтаправод "Дружба". Яна будзе адбывацца за кошт кампаніі "Транснафта", заявіў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак.

"Праблем у сувязі з "Дружбай" для спажыўцоў няма, будуць вырашацца пытанні частковай кампенсацыі тых выдаткаў, якія, магчыма, хто панёс", цытуе словы расійскага міністра ria.ru. Новак таксама адзначыў, што па аб'ёме бруднай нафты, якая засталася ў спажыўцоў, "будуць прапанаваныя камерцыйна выгадныя ўмовы, з тым, каб кампенсаваць частку стратаў".

У Беларусі працягваюць падлічваць страты ад няякаснай расійскай нафты. Раней называліся папярэднія лічбы ад сотні мільёнаў долараў да некалькіх соцень. 7 чэрвеня падчас наведвання "Нафтана" Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым, што беларусы пацярпелі найбольш, а кампенсацыю прапануюць невялікую. 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 7.06:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі