У Расіі падрабляюць беларускую бялізну
На поўдні Расіі ў вялікай колькасці прадаюць падробленую прадукцыю пад выглядам тавараў Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела маркетынга прадпрыемства Ігар Кухарскі.
Паводле яго слоў, гэта высветлілася, калі прадстаўнікі Стаўраполля прыехалі на перамовы ў Баранавічы і даведаліся, што камплект спальнай бялізны каштуе 40-60 тысяч рублёў.
Справа ў тым, што нібыта такая самая бялізна, з адпаведнымі цэтлікамі і лагатыпам, прадаецца на поўдні Расіі ўсяго за 10 долараў.
Удалося высветліць, што пакуюць падробленую прадукцыю пад Смаленскам.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы