У Расіі праходзяць трактарныя гонкі, галоўны прыз — трактар “Беларусь”

У Расіі сёння праводзяцца гонкі на трактарах "Бізон-Трэк-Шоў-2009". На трасе Растоў-Таганрог спаборнічаюць 35 трактарыстаў-гоншчыкаў.
У адрозненне ад мінулых гадоў траса стала больш складанай: з'явіліся трампліны, небяспечныя павароты і перашкоды.

Па традыцыі галоўным прызам стане трактар "Беларусь" індывідуальнага дызайну.

Па-за конкурсам выступіць створаны расійскімі інжынерамі спартовы "супертрактар", здольны развіваць хуткасць да 150 кіламетраў у гадзіну, перадае RUVR.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі