У Расіі разбіўся аўтобус з беларускімі прадпрымальнікамі
Аварыя адбылася ў пятніцу каля гадзіны дня недалёка ад горада Вязьма Смаленскай вобласці, паведамляе “Барысаў Электронны”.
Аўтобус, у якім дваццаць пяць прадпрымальнікаў вярталіся з Чаркізаўскага рынку, з'ехаў у кювет і перакуліўся. Пасажыры, у асноўным, атрымалі рэзаныя раны ад вокнаў, якія разбіліся.
У пяцярых чалавек былі пераломы, іх забралі ў шпіталь Вязьмы, аказалі там меддапамогу, пасля чаго яны адправіліся дамоў, у Барысаў, на спадарожным транспарце.
Нагадаем, у ноч на 23 студзеня пад Бранскам загінула сям'я прадпрымальнікаў з Рэчыцы. Муж і жонка Жураўскія таксама ездзілі ў Маскву за таварам. Пад Бранскам прадпрымальнік заснуў за рулём, машыну вынесла на сустрэчную паласу, дзе яна сутыкнулася з фурай.