У Расіі разбіўся мікрааўтобус з беларускімі турыстамі

У Расіі разбіўся мікрааўтобус з беларускімі турыстамі, якія вярталіся з Егіпту. Трагедыя адбылася ў сераду а 4-й раніцы ў Красненскім раёне Смаленскай вобласці на трасе Масква - Мінск. Загінулі тры чалавекі. Пра гэта Еўрапейскаму радыё распавёў начальнік аддзялення інфармацыі грамадскіх сувязей УУС смаленскай вобласці Аляксей Гурцаў:

“Па папярэдніх дадзеных кіроўца 1969 года нараджэння, кіруючы мікрааўтобусам Мэрседэс-Спрынтэр, урэзаўся ў вялікагрузную фуру МАЗ, што стаяла на ўзбочыне. Па папярэдніх звестках, кіроўца заснуў за рулём. Усё гэта адбывалася ў раёне мытнага паста, адпаведна стаяла чарга фур, у апошнюю з якіх і ўрэзаўся мікрааўтобус. Загінуў кіроўца, а таксама дзве пасажыркі: 44 і 48 гадоў. У аўтамабілі таксама знаходзіліся разам з кіроўцам 11 чалавек. Усе пацярпелыя шпіталізаваныя ў Красненскую раённую лякарню”.

Фота fraza.com.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі