У Расіі сярэдні заробак стаў амаль як у Беларусі

Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расіі апублікавала дадзеныя аб сярэднім заробку ў краіне ў снежні 2014 года. Паводле падлікаў, ён склаў 41985 рублёў “бруднымі”. За вылікам падаходнага падатку — 36 527 рублёў. Па тагачасным сярэднім курсе долара гэта крыху менш за $655.

Роўна год таму лічба перавышала $1000 “чыстымі”. Аднак у параўнанні са снежнем сітуацыя ў Расіі істотна змянілася.

Па-першае, курс долара вырас яшчэ на чвэрць, таму пры цяперашнім курсе сярэдні расіянін на свій заробак можа купіць усяго $537.

Па-другое, снежаньскія заробкі ў Расіі заўсёды звышвысокія. Прэміі і іншыя “трынаццатыя зарплаты” традыцыйна ўздымаюць даходы на траціну, пасля чаго ў студзені адбываецца вяртанне заробкаў на лістападаўскі ўзровень.

Па-трэцяе, палову студзеня Расія не працавала праз доўгія канікулы. Усе гэтыя фактары разам прывядуць да таго, што сярэдні заробак “чыстымі” ў студзені 2015 складзе каля $420, піша “Наша Ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі