У Расіі сыйшлі з рэек тры вагоны пасажырскага электрацягніка

Тры вагоны электрацягніка, які рухаўся з Ціхарэцка ў Куберле, сыйшлі з рэек прыкладна ў Растоўскай вобласці Расіі. Па словах прадстаўніка прэс-службы міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі, сыход з рэек адбыўся падчас экстранага тармажэння.

Ён адзначыў, што ахвяраў і пацярпелых падчас інцыдэнту няма. Пасажыраў перасадзілі ў тыя вагоны, якія знаходзіліся на рэйках, і электрацягнік, ад якога адчапілі тры вагоны, адправіўся ў пункт прызначэння.

У цяперашні час да месца сыходу вагонаў прыбыў рамонтны цягнік, будуць выкананыя працы па пастаноўцы вагонаў на рэйкі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі