У Расіі ў беларускім малацэ выявілі рэшткі лекаў, якімі лечаць сіфіліс

У Расіі ў беларускім малацэ выявілі рэшткі лекаў, якімі лечаць сіфіліс

Рассельгаснагляд працягвае агучваць прэтэнзіі да беларускай прадукцыі. На гэты раз выказаўся яго кіраўнік Сяргей Данкверт. “Мы за свае аналізы адказваем, у нас усе методыкі правераны, усё зроблена”, — цытуе яго словы “Інтэрфакс-Захад”.

Данкверт кажа, што калі беларусы не згодныя з высновамі яго ведамства, яны могуць звярнуцца ў суд. Раней паведамлялася, што Рассельгаснагляд выявіў у беларускім малацэ рэшткі антыбіётыкаў, у тым ліку лекаў, якімі лечаць… сіфіліс. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц кажа, што прэтэнзіі расійскага боку надуманыя, яны не пацвярджаюцца рэальнымі фактамі. Разам з тым, у нашай краіне стане больш жорсткім кантроль за прадукцыяй, якая выпускаецца айчыннымі прадпрыемствамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі