У Расіі, як і ў Беларусі, могуць увесці збор з "дармаедаў"

Федэральная служба па працы і занятасці Расіі прапанавала ўвесці абавязковы збор з "дармаедаў" — з грамадзян, якія не маюць афіцыйнай працы і не зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных. Мяркуецца, што гэта дапамагло б у барацьбе з нелегальнай занятасцю. Памер збору пакуль не вызначаны, адзначае ІТАР-ТАСС.

Паводле ацэнак Распрацы, каля 11% расіян не плацяць падаткі з заробку, а яшчэ каля 15% афіцыйна атрымліваюць толькі частку заробку.

Нагадаем, у Беларусі 2 красавіка Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах"). Дакумент закліканы стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Грамадзяне Беларусі і замежнікі, якія стала жывуць у нашай краіне, але не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў (а калі ўдзельнічаюць, то менш за 183 каляндарныя дні на год), мусяць заплаціць не пазней за 15 лістапада 2016-га збор — 20 базавых велічынь (3 млн 600 тысяч рублёў).

Усё, што трэба ведаць пра Дэкрэт “аб дармаедах”  

Міністр пра Дэкрэт “аб дармаедах”: Не хоча жанчына быць хатняй гаспадыняй!

Сем легальных спосабаў пазбегнуць падатку за дармаедства


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі