У Расіі за год за антываенныя выступленні затрымалі 544 дзіцяці

Пратэсты падчас вайны / reports.ovdinfo.org
Пратэсты падчас вайны / reports.ovdinfo.org

У Расіі за год за антываенныя выступленні затрымалі 544 дзіцяці. 9 падлеткаў сталі фігурантамі крымінальных спраў. Самаму малодшаму, затрыманаму на мітынгу, было 13 гадоў. Праваабаронцы сведчаць, што падчас антываенных пратэстаў у РФ рэгулярна затрымліваюць нават немаўлят у калясках — з-за затрымання іх бацькоў.  

Дзяцей у Расіі звычайна штрафуюць, а іх сем'і ставяць на прафілактычны ўлік у паліцыі. Таксама бацькоў прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці "за невыкананне бацькоўскіх абавязкаў".

Апошні выпадак — у Падмаскоўі вучня трэцяга класа выклікалі ў паліцыю з-за фразы "Слава Украіне!", якую ён напісаў у школьным чаце. Яго аднакласнік паказаў перапіску свайму бацьку, той зрабіў скрыншоты і напісаў данос у паліцыю.

Агулам у Расіі за год адбылося 20 тысяч затрыманняў за пратэсты, было распачата 5 тысяч адміністрацыйных і 440 крымінальных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі