У Расіі зарэгістравалі першы ЛГБТ-шлюб

На цырымонію, якая адбылася ў палацы шлюбу №4 Санкт-Пецярбурга, маладыя прыйшлі ў белых сукенках, піша lenta.ru

Па словах супрацоўніка пецярбургскай ЛГБТ-арганізацыі “Выхад” Альфрэда Мініахметава, шлюб быў заключаны 7 лістапада. Трансгендерная дзяўчына “мае дакументы мужчыны і афіцыйна пераход не здзейсніла, цяпер яна ў працэсе змены дакументаў”, сказаў ён.

Дэпутат Заканадаўчага схода Санкт-Пецярбурга Віталь Мілонаў ужо заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі “Говорит Москва”, што будзе дамагацца скасавання гэтага шлюбу. “Мы будзем праз пракуратуру імкнуцца не дапусціць такіх выбрыкаў, такіх пачварных абразаў мільёнаў рускіх сем'яў у будучыні”, — паабяцаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі