У Расіі жанчына малатком і нажом забіла беларуса і яго знаёмага
У Тальяці ў кватэры аднаго з дамоў былі адпраўленыя на той свет мясцовы жыхар і 34-гадовы беларус.
Аб здарэнні ў паліцыю паведамілі суседзі загінулага. Яны адчулі непрыемны пах з суседняй кватэры. Па прыбыцці на месца участковы і ратавальнікі адкрылі ўваходныя дзверы, пасля чаго выявілі там два трупы з прыкметамі гвалтоўнай смерці.
Забойцу шукалі некалькі дзён. У выніку ўдалося затрымаць падазраваную — 36-гадовую жанчыну, якая раней была асуджана за прычыненне цяжкай шкоды здароўю. Паводле папярэдняй версіі, інцыдэнт адбыўся падчас распіцця спіртных напояў. Зламысніца забівала малатком і нажом.
Па факце двайнога забойства распачатая крымінальная справа, паведамляюць расійскія СМІ.