У Расіі злодзеі разабралі сцяну, каб трапіць у ювелірную краму
Яны скралі каштоўнасцяў прыкладна на мільён долараў.
Злодзеі ў Чыце разабралі цагляную кладку ў сутарэнні будынка і прабраліся ў два ювелірныя салоны, якія размяшчаюцца ў адной краме, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на расійскія СМІ.
Яны ўзламалі шэсць металічных скрыняў з ювелірнымі вырабамі. Памер страты ацэньваецца ў 56 мільёнаў расійскіх рублёў (прыкладна мільён долараў).
Мяркуецца, што злачынства было здзейсненае ў перыяд з 31 снежня па 3 студзеня.
Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу, зламыснікаў шукаюць.