У расійскай Дзярждуме iPhone назвалі “зброяй педафілаў”

Менавіта з дапамогай iPhone, па словах дэпутата, у асноўным здымаецца дзіцячая парнаграфія. Алена Мізуліна прывяла ў прыклад выпадак у адной з расійскіх школ, дзе настаўнік фізкультуры здымаў на мабільную прыладу Apple гвалтоўныя дзеянні над школьнікамі, паведамляе lenta.ru.

Дэпутат таксама заявіла, што мабільны інтэрнэт усё часцей служыць каналам доступу да дзіцячага порна і іншага небяспечнага кантэнту. Алена Мізуліна не ўпершыню трапляе ў СМІ. Раней выступіла з ініцыятывай прымусіць ўсіх карыстальнікаў інтэрнэта ў Расіі фільтраваць доступ да кантэнту. Згодна з ідэяй дэпутата, той, хто захоча ўбачыць “поўны інтэрнэт”, павінен напісаць адпаведную заяву аператару, прад'явіўшы свае дакументы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі