У расійскай прэм’ер-лізе гуляюць 17 беларускіх легіянераў

17 беларускіх легіянераў выступяць у футбольных клубах расійскай прэм’ер-лігі. У пятніцу ў Расіі пачаўся чарговы чэмпіянат краіны.  Найбольш беларусаў гуляе за дэбютанта прэм’ер-лігі “Терек” з Грознага – Цімафей Калачоў, Дзяніс Коўба, Сяргей Паліцэвіч, Віталь Рушніцкі і Аляксей Сквярнюк.

Другім па колькасці беларускага футбольнага “дэсанту” з’яўляецца ФК “Масква”, дзе “прызямліліся” Юрый Жаўноў, Антон Амельчанка і Юрый Гаўрылаў.

Таксама нашыя землякі выступаюць за маскоўскія “Лакаматыў”, “Спартак”, “Хімкі”, “Сатурн” з Раменскага, уладывастоцкі “Луч-Энергія” і “Амкар” з Пярмі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі