У Ратамцы пад Мінскам пройдзе этап Кубка свету па траябор’і
Этап Кубка свету і міжнародныя спаборніцтвы па траябор’і ўзроўню трох, дзвюх і адной зорак пройдуць з 21 па 25 ліпеня ў Ратамцы пад Мінскам, на базе цэнтра коннага спорту, паведамляе БЕЛТА. Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая атрымала ад Міжнароднай федэрацыі коннага спорту права на правядзенне Кубка свету-2010. На мінскім турніры запланаваны выступ 23 спартовых пар з розных краін. Беларусь на гэтых стартах рэпрэзентуюць Вячаслаў Пойта, Алена Целяпушкіна, Аляксандр Фомінаў, Аляксандра Глушакова, Аляксандр Зелянко, Віталь Курыльчык і Аляксандр Крацянкоў.