У раёне АЭС “Фукусіма” адбыўся землятрус

Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, падземны штуршок быў зафіксаваны раннім ранкам 20 верасня па мясцовым часе. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 177 кіламетрах на паўночны ўсход ад Токіа.



Па словах прадстаўнікоў Tokyo Electric Power Co — кампаніі-аператара АЭС “Фукусіма”, змяненняў узроўню радыяцыі ў раёне аварыйнай станцыі пасля землятрусу не зафіксавана. Звестак аб разбурэннях і пацярпелых у правінцыі Фукусіма не паступала.



Аварыя на АЭС “Фукусіма” адбылася ў сакавіку 2011 года з-за разбуральнага землятрусу і выкліканага ім цунамі. Разладзілася сістэма ахаладжэння рэактараў. Ваколіцы АЭС былі заражаныя радыяцыяй, каля 160 тысяч мясцовых жыхароў вымушана пакінулі свае дамы. Наступствы радыяцыі, паводле папярэдніх прагнозаў, удасца ліквідаваць не меней чым праз 40 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі