У РБ прыляцеў міністр абароны РФ, абмяркоўваюцца гарантыі бяспекі для Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка хоча "поўнай бяспекі" / kommersant.ru
У Беларусь раптоўна прыляцеў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Яго візіт не анасаваўся. Шайгу адразу ж наведаў Аляксандра Лукашэнку.
Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка патлумачыў візіт Шайгу нядаўнімі дамоўленасцямі ў Маскве з Уладзімірам Пуціным. "Мы дамовіліся, што вы са спецыялістамі прыедзеце ў Беларусь і мы сядзем з вамі, абмяркуем пытанні бяспекі Беларусі", — сказаў ён на сустрэчы з расійскім госцем.
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі дадае, што галоўныя тэмы размовы з Сяргеем Шайгу — не толькі "забеспячэнне бяспекі", але і "гарантыі для Беларусі ад Расіі" на выпадак "агрэсіі супраць РБ". Якія менавіта гарантыі рэжым у РБ хоча ад РФ? Каб Расія абараняла Беларусь як уласную тэрыторыю. Для гэтага збіраюцца прыняць нейкі "прававы акт міждзяржаўнага характару".
Таксама гаворка ішла пра далейшае знаходжанне расійскіх вайскоўцаў у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.