У Рэчыцы перад Дажынкамі "зачышчаюць" апазіцыянераў

Рэчыцкага прадпрымальніка Леаніда Невара, сябра аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" затрымалі міліцыянты. Яго жонку папрасілі прынесці для мужа ў пастарунак таблеткі, акуляры і цёплыя рэчы. Рэчыцкія міліцыянты адмовіліся каментаваць як самое затрыманне, так і яго прычыны.

Кіраўнік мясцовай філіі Партыі БНФ Валеры Пуціцкі заявіў, што ў горадзе ідзе "зачыстка" апазіцыянераў перад фестывалем-кірмашом "Дажынкі", які адбудзецца ў Рэчыцы ў бліжэйшыя выхадныя. Напрыклад, самога Пуціцкага адправілі ў камандзіроўку ў Жыткавічы. Ягонага аднапартыйца Аляксандра Ганчарэнку накіравалі на 10 дзён у Оршу. Яшчэ аднаго сябра Партыі БНФ лекара-рэаніматолага Канстанціна Кузняцова на два тыдні адправілі ў Петрыкаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі