У Рэчыцы загінуў 16-гадовы прыхільнік “Сведак Іеговы”
Яго цела знайшлі ў мясцовай абшчыне рэлігійнай арганізацыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, падлетак скончыў жыццё самагубствам. Абшчына знаходзілася праз дарогу ад яго дома і ён пайшоў туды наводзіць парадак. Праз пару гадзінаў айчым хлопца не змог трапіць у замкнёнае знутры памяшканне. Калі дзверы адчынілі, падлетак ужо не жыў.
Прычыны здарэння невядомыя. Мяркуецца, што 16-гадовы хлопец мог перажываць праз нейкія дзіцячыя забавы, якія адзінаверцы лічылі грахоўнымі.
Кіраўнік рэчыцкіх сведак Іеговы адмовіўся размаўляць з прэсай. Паводле інфармацыі Следчага камітэту, няма прыкметаў гвалтоўнай смерці школьніка, таму асноўнай версіяй застаецца суіцыд. Пра гэта сведчыць і перадсмяротная запіска, змест якой у інтарэсах следства не разгалошваецца, піша “Гомельская праўда”.