У рэгіёне будаўніцтва АЭС насельніцтва павялічыцца на 30 тысяч
Колькасць насельніцтва ў рэгіёне будаўніцтва беларускай АЭС павялічыцца на 30 тысяч. Такую лічбу назваў начальнік галоўнага ўпраўлення паліўна-энергетычнага комплексу, хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства эканомікі Раман Шырма. У сваю чаргу інжынер Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі Ўладзімір Петрушкевіч адзначыў, што стварэнне АЭС выкліча прыток кваліфікаваных працоўных кадраў у рэгіён. У розныя перыяды толькі на будаўніцтве станцыі будзе задзейнічана ад 2 тыс. да 7 тыс. чалавек.
Нагадаем, прынята рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці.
БелаПАН
Нагадаем, прынята рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці.
БелаПАН