У рэйтынг IFFHS увайшлі чатыры беларускія клубы

Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) апублікавала чарговы рэйтынг 350 наймацнейшых футбольных клубаў свету. Як адзначае "Беларускі партызан", дзякуючы паспяховым выступам у Лізе Еўропы ў спіс увайшлі чатыры беларускія клубы. Так, барысаўскі БАТЭ ўзняўся з 60-га на 52-і радок. Мінскае "Дынама" апусцілася з 271-й на 274-ю пазіцыю. Магілёўскі "Дняпро" і жодзінскае "Тарпеда" палепшылі свае паказчыкі. "Дняпро" заняў 290-ю пазіцыю (быў на 978-й), а "Тарпеда" - 330-ю (з 843-й). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі