У рэйтынгу ІІХФ зборная Беларусі па хакеі займае восьмае месца

Міжнародная федэрацыя хакею 8 лютага апублікавала рэйтынг найлепшых зборных свету. Як паведамляе "Спорт Беларусь", зборная нашай краіны, маючы ў сваім актыве 2440 ачкоў, знаходзіцца на восьмым месцы. На першай пазіцыі ідзе зборная Расіі, на другім размясцілася канадская каманда (2905 балаў). Трэцяе месца дасталася зборнай Швецыі.

1. Расія – 2925

2. Канада – 2905

3. Швецыя – 2795

4. Фінляндыя – 2760

5. ЗША – 2665

6. Чэхія – 2635

7. Швейцарыя – 2465

8. Беларусь – 2440

9. Латвія – 2385

10. Славакія – 2370

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі