У рэйтынгу шчасця беларусы знаходзяцца ў сярэдзіне спісу
У рэйтынгу шчасця беларусы знаходзяцца ў сярэдзіне спісу — 73-е месца сярод 156 краін, інфармуе Радыё Свабода. З суседзяў горшая пазіцыя толькі ва Украіны — 138-е месца, у Польшчы 42-е месца, Літва займае 50-е, Латвія — 53-е, Расія — 59-е. Самыя шчаслівыя жыхары Фінляндыі, Нарвегіі і Даніі, а самыя нешчаслівыя жывуць у Паўднёвым Судане, Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы і Бурундзі.
Даследаванне праводзілася Інстытутам Зямлі Калумбійскага ўніверсітэта на замову Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Аўтары ўлічвалі ВУП на аднаго жыхара, сацыяльную падтрымку дзяржавы, давер да ўладаў, працягласць жыцця, гатоўнасць рабіць ахвяраванні на дабрачыннасць ды іншае.