У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь паднялася на 151-е месца
Беларусь займае 151-е месца ў рэйтынгу свабоды прэсы. Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Рэпарцёры без меж", інфармуе БелаПАН. У 2006 і 2007 гадах Беларусь таксама знаходзілася ў гэтым рэйтынгу на 151-м месцы, а ў 2008 годзе апусцілася на 154-е месца.
У цяперашнім годзе побач з Беларуссю ў спісе такія краіны, як Афганістан (149), Ізраіль (150), Фіджы (152), Расія (153).
З усіх постсавецкіх краинащ толькі Грузія (81) і Беларусь падняліся на некалькі пунктаў у рэйтынгу. Праваабарончая арганізацыя адзначае, што беларускі ўрад "пачаў асцярожнае і пакуль абмежаванае паляпшэнне адносін з прэсай як частку адноўленага дыялогу з ЕС".
Першае месца ў рэйтынгу падзялілі Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія і Швецыя. Апошнія месцы займаюць Іран (172), Туркменістан (173), Паўночная Карэя (174) і Эрытрэя (175).