У рэзідэнцыі прэзідэнта Грузіі ў горадзе Зугдзідзі знайшлі бомбу
У рэзідэнцыі прэзідэнта Грузіі ў горадзе Зугдзідзі ў нядзелю выяўлена выбуховая прылада. Пра гэта са спасылкай на тэлеканал “Імедзі” паведамляе “Інтэрфакс”. У Міністэрстве ўнутраных спраў Грузіі гэтую інфармацыю пакуль не каментуюць. Паведамляецца, што бомба ўжо абясшкоджана.