У РФ пацвердзілі гібель ва Украіне камандзіра "Ленінградскага палка"

Яўген Вашунін / assembly.spb.ru
Яўген Вашунін / assembly.spb.ru

У РФ пацвердзілі гібель ва Украіне камандзіра "Ленінградскага палка" палкоўніка Яўгена Вашуніна. 14 ліпеня ён павёў байцоў на дапамогу расійскаму падраздзяленню "Шторм", якое трапіла ў акружэнне, але сам апынуўся пад абстрэлам, быў сур'ёзна паранены. Відаць, аказаўся адрэзаны ад сваіх вайскоўцаў, першую меддапамогу аказаў сабе сам. Але ў выніку не выжыў.

Палкоўніка пасмяротна прадставілі да звання Героя Расіі.

"Ленінградскі полк" складаецца з мабілізаваных жыхароў Пецярбурга і рэгіёнаў паўночнага захаду Расіі.

Паводле звестак Генштабу Узброеных сіл Украіны Расія ўжо страціла забітымі больш за 242 тысячы вайскоўцаў. Сярод іх нямала палкоўнікаў і генералаў. Часта яны гінуць падчас ракетных удараў па штабах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі