У Рускім тэатры пакажуць спектакль, пастаўлены Кшыштафам Занусі

21 верасня Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага пакажа прэм’еру спектакля “Панна і Смерць” па п’есе Арыэля Дорфмана. Паставіў спектакль сусветнавядомы польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі, паведамляе БелаПАН. Гэтую п’есу ставілі шмат у якіх тэатрах свету — у ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Польшчы. Яе экранізаваў Раман Паланскі. Як лічыць рэжысёр мінскага спектаклю, гэта камерная псіхалагічная п’еса для трох акцёраў.

Па сюжэце п’есы, галоўная гераіня  — хатняя гаспадыня, якая жыве з вядомым палітыкам. Яна пазнае ў сваім суседзе злачынца, які катаваў і гвалтаваў яе цягам некалькіх год, калі ў краіне быў таталітарны рэжым. Галоўныя ролі ў спектаклі “Панна і Смерць” выконваюць акцёры Рускага тэатра Тяццяна Баўкалава, Аляксандр Ждановіч і Валеры Шушкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі