У Рызе беларус збіў і абрабаваў жанчыну-таксіста
У Рызе затрымалі 24-гадовага грамадзяніна Беларусі. Яго падазраюць у нападзе на 50-гадовую жанчыну-кіроўцу таксоўкі. Хлопец доўна ездзіў па горадзе, а пасля папрасіў кіроўцу завезці яго на
ўскраіну Рыгі. Там ён яе збіў і абрабаваў, забраў грошы, дакументы,
крэдытныя карткі. Жанчына зараз знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы.
Паліцыя высветліла, што беларус легальна жыў у Латвіі, працаваў на адной з будоўляў. Зараз у яго справе латвійская паліцыя зрабіла запыт да беларускіх калегаў, паведамляе партал tut.by.
Паліцыя высветліла, што беларус легальна жыў у Латвіі, працаваў на адной з будоўляў. Зараз у яго справе латвійская паліцыя зрабіла запыт да беларускіх калегаў, паведамляе партал tut.by.