У Рызе пачаўся Моладзевы форум Усходняга партнёрства (фота)
Форум праходзіць у Латвійскай нацыянальнай бібліятэцы.
У Рызе пачынаецца Моладзевы форум Усходняга партнёрства. На яго сабраліся моладзевыя грамадскія актывісты (пераважна з НДА) і журналісты з краін-удзельніц Усходняга партнёрства, Еўрасаюза, а таксама краін Паўночай Афрыкі (паўднёвае суседства).
На пачатку форуму выступяць старшыня латвійскага парламенту Інара Мурніецэ, міністр адукацыі і навукі Марытэ Сейле, амбасадар па асаблівых даручэннях Усходняга партнёрства МЗС Латвіі Юрыс Пойканс, прадстаўнік Еўракамісіі, дырэктар па Erasmus+ Антоніё Сілва Мендэш, в.а. кіраўніка рэгіянальнага аддзялення суседства Усходне-Еўрапейскай камісіі Мацье Буске ды інш.
Форум праходзіць у Латвійскай нацыянальнай бібліятэцы.