У Салігорску ад каранавіруса памёр начальнік станцыі хуткай дапамогі
Анатоль Трухан / Лідэр-прэс
25 снежня ад ускладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, памёр начальнік станцыі хуткай дапамогі Салігорска Анатоль Трухан. Мужчыне быў 61 год, паведамляе "Лідэр-прэс".
Па прафесійнай традыцыі, у памяць аб памерлым начальніку па горадзе праехалася калона машын хуткай медыцынскай дапамогі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.