У Салігорску дапыталі давераную асобу Саннікава
Сёння ў Салігорску супрацоўнікі мясцовага ўпраўлення КДБ дапыталі Уладзіміра Лемеша — давераную асобу Андрэя Саннікава на мінулых выбарах. Допыт доўжыўся каля чатырох гадзінаў. Пра яго дэталі Лемеш распавесці не мог, бо даў падпіску аб неразгалошванні, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".