У Салігорску міліцыя арганізавала знішчэнне надпісаў на асфальце

Салігорскі “Малады фронт” правёў традыцыйны конкурс малюнкаў крэйдамі на асфальце. Мерапрыемства было прысвечанае 17-м угодкам прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Сёлета акрамя ўдзельнікаў і вялікай колькасці гледачоў прысутнічала значная колькасць міліцыянтаў, былі заўважаны таксама кіраўнікі мясцовых аддзелаў КДБ і міліцыі. Прэс-служба “Маладога фронту” адзначае, што акцыя прайшла цалкам пазітыўна, без затрыманняў.

Адзіным інцыдэнтам была сутычка з міліцыяй на самым пачатку, калі моладзі не дазволілі разгарнуць расцяжку з надпісам “Конкурс малюнкаў” і выявамі герба “Пагоня”.

Удзельнікі конкурса малявалі пераважна белай і чырвонай крэйдай. На асфальце з’явіліся герб “Пагоня”, бел-чырвона-белы сцяг, палітычныя лозунгі. Арганізатарамі былі вызначаныя лепшыя працы.

Усё гэта міліцыянты фіксавалі на відэакамеру. Пасля яны склалі пратакол пра “шкоду гораду”, нанесеную “мастакамі” і выклікалі працаўнікоў Жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія знішчылі ўсе малюнкі.

Фотарэпартаж з акцыі можна паглядзець тут — mfront.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі