У Салігорску міліцыянты збілі маладафронтаўцаў
Сёння ў Салігорску былі затрыманыя падчас збору подпісаў за еўраінтэграцыю Беларусі Іван і Ілля Шылы, Хрысціна Самойлава, Андрусь Тычына і Павел Батуеў. Міліцыянты ўзялі тлумачэнні пра тое, што рабілі маладыя людзі ў ноч з 3 на 4 ліпеня, і ці валодаюць яны нейкай інфармацыяй на гэты конт. Пасля гэтага іх адпусцілі.
Як паведамляе прэс-служба "Маладога фронту", непаўнагадовых Івана, Іллю, Андруся і Хрысціну, якіх трымалі ў асобным пакоі, збівалі да крыві падчас затрымання і ў самім РУУС. У пастарунак да іх выклікалі "хуткую дапамогу".