У Салігорску прайшоў пікет у абарону палітвязняў

Пікет у абарону палітвязняў правялі 30 верасня салігорскія моладзевыя актывісты. Мясцовыя ўлады не далі дазволу на яго правядзенне, а міліцыю забавязалі забяспечыць кантроль грамадскага парадку. У выніку ўчора раніцай міліцыянты сачылі за перасоўваннямі моладзевых актывістаў. Пад вокнамі Паўла Батуева стаяла аблога, непаўнагадовага Андрэя Тычыну затрымалі яшчэ да пачатку акцыі.

На Тычыну склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні (ён, нібыта, нецэнзурна лаяўся на міліцыянтаў у пастарунку).

Калі на адной з вуліц горада моладзь павесіла расцяжку “Свабоду палітвязням”, падбеглі людзі ў цывільным. Аднак пакуль праваахоўнікі размаўлялі з прысутнымі журналістамі, хлопцы паспелі сысці.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі