У Салігорску сёння стралялі

У горадзе праходзяць вучэнні па тэрытарыяльнай абароне / @belaruskali
У горадзе праходзяць вучэнні па тэрытарыяльнай абароне / @belaruskali

У Салігорскім раёне сёння прайшлі вучэнні па тэрытарыяльнай абароне. Аб правядзенні вучэнняў гараджан загадзя папярэдзілі па гучнай сувязі. Відэа трансляцыі апублікаваў канал прадпрыемства "Беларускалій". Голас распавёў, што будуць страляць.

"Сёння ў горадзе па вуліцы Кастрычніцкай на аб'екце "Водаканал" плануюцца практычныя дзеянні з вучэбнай стральбой", — гаварылася ў аб'яве. Ад гараджан ніякіх дзеянняў не патрабуецца. У вучэннях прымае ўдзел і старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. Тэлеграм-канал" Беларуськалія" апублікаваў фота чыноўніка ў вайсковай форме. Пазней выданне "Мінская праўда" распавяло, што Турчын хваліў ПВК "Вагнер", казаў, што "гэта людзі, якія маюць проста ўнікальныя магчымасці ў гэтай сферы". Чыноўнік пагутарыў таксама і з прадстаўнікамі народнага апалчэння са Старобіна.

В Солигорске сегодня стреляли
Аляксандр Турчын / @belaruskali
В Солигорске сегодня стреляли
Удзельнікі вучэнняў / @belaruskali
В Солигорске сегодня стреляли
Народнае апалчэнне ў Старобіне / @soligorsk_mp

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі