У Салігорску вароны атакавалі людзей на вуліцы (відэа)
У Салігорску вароны атакавалі людзей на вуліцы. Пра такі выпадак паведамляе рэсурс МЛЫН.by. Сведкай агрэсіўных паводзінаў птушак стала мясцовая жыхарка Вольга Капцавіцкая, якая здымала іх на відэа са свайго балкона ў доме па вуліцы Заслонава.
Паводле жанчыны, мінакі ішлі і ніяк не правакавалі птушак, тым не менш, вароны кідаліся на іх.
Мяркуецца, што прычынай агрэсіі стала патрэба ў абароне ўласных гнёздаў — вароны могуць такім чынам рэагаваць на ўсё, што рухаецца пад дрэвамі. Цяпер акурат перыяд падрастання птушанятаў, які доўжыцца 2-3 тыдні. Арнітолагі кажуць, што гнёзды варонаў у рысе гораду лепей раскідваць да вывядзення птушанятаў, каб перадухіліць напады дарослых асобінаў на людзей.