У Салігорску затрымалі маладафронтаўца Івана Шылу

Каля 14-й гадзіны ў Салігорску затрымалі намесніка старшыні арганізацыі "Малады фронт", зарэгістраванай у Чэхіі, Івана Шылу. Паводле папярэдніх звестак, у затрыманні ўдзельнічалі чацвёра міліцыянтаў. Спярша Івана затрымалі нібыта для высвятлення асобы, а потым абвінавацілі ш вывешванні расцяжкі.

Еўрарадыё здолела датэлефанавацца Івану ў пастарунак. Ён пацвердзіў факт свайго затрымання, аднак больш нічога паведаміць не змог. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі