У Салігорску знішчылі бюракратаў
Тым часам
журналісту Еўрарадыё патлумачылі, што на прыём да старшыні гарвыканкаму можна
патрапіць толькі праз 10 дзён. У мінулую пятніцу кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
Генадзь Нявыглас на нарадзе ў Салігорску па пытаннях дэбюракратызацыі
дзяржапарату абвесціў горад Салігорск месцам, дзе амаль на 100 % знішчана
бюракратыя як феномен грамадства. Да таго ж было загадана браць прыклад з
гэтага гораду.
Еўрапейскае радыё вырашыла праверыць, ці насамрэч у горадзе шахцёраў поўнасцю адсутнічае папяровая валакіта і кармленне “заўтракамі”. Карацей, да чыноўнікаў мы звярталіся са скаргай на тую самую бюракратыю.
Запісацца на прыём да старшыні раённага выканаўчага камітэту аказалася ня так проста. Як патлумачылі Еўрарадыё ў прыёмнай, запісвацца трэба па пятніцах, а рэальна патрапіць да спадара Рымашэўскага атрымаецца толькі праз паўтара тыдня:
“У нас запіс на прыём па пятніцах. Ператэлефануйце ў наступную пятніцу, таму што ў гэтую пятніцу ў нас выходныя, а прыём у яго ў панядзелак. І тады запішацесь на прыём – на наступны панядзелак”.
Такім чынам, на прыём да галоўнага чыноўніка Салігорску я так і не запісаўся. Мне толькі параілі ператэлефанаваць у наступную пятніцу.
У іншых структурных адзінках выканкаму з запісам на прыём адбывалася нешта падобнае. У, напэўна, самым папулярным аддзеле ЖКГ, напрыклад, слухаўку не падымалі на працягу ўсяго дня. Прычым працоўнага і нават не скарочанага. Сакратарка начальніка аддзелу працы і сацыяльнай аховы ўвогуле не пажадала размаўляць, спаслаўшыся на “непрыёмны” дзень:
“У нас без запісу. Толькі па панядзелках і чацвяргах з 8-й па 5-ю.”
Трапляюцца ў салігорскім выканкаме і іншыя “дэбюракратызаваныя” чыноўнікі. Так, начальніца аддзелу па падрыхтоўцы паседжанняў выканкаму адмовілася вырашыць пытанне наведвання паседжанняў мясцовага кіраўніцтва. Раіса Пятрова зазначыла, што да яе на прыём запісвацца не трэба, але ж накіравала журналіста Еўрарадыё да іншага чыноўніка:
“Да мяне не трэба запісвацца на прыём. Вам трэба звярнуцца да кіраўніка справамі, зараз я вам нумар дам…”
Па гэтым нумары, на жаль, ніхто не адказваў.
Бывае, што ў Салігорску і проста “пасылаюць” - на другі дзень. Так Еўрарадыё адказаў сам Мікалай Мацкевіч, начальнік аддзелу адукацыі:
“Прыёмны дзень – панядзелак!”
Такім чынам, журналісту Еўрарадыё не ўдалося патрапіць на прыём ні да аднаго чыноўніка.
Дзеля справядлівасці Еўрарадыё патэлефанавала ў другі падобны горад, толькі ў іншай вобласці. У выканкаме горада Орша на прыём да старшыні гораду пытанне з запісам вырашылася за некалькі хвілін. Прычым наведаць спадара Шабадалава журналісту Еўрарадыё прыйдзецца ўжо заўтра:
“Давайце я вас запішу – заўтра будзе прыём: вашае прозвішча? Заўтра а 3-й гадзіне”.
Згодна са слоўнікам Ушакова, “бюракратыя” – гэта сістэма кіравання, пры якой улада належыць чынавенскай адміністрацыі без усялякай увагі да рэальных інтарэсаў мас.
Гэта, канешне, добра, але як быць з Дырэктывай, дзе абвешчана барацьба з той самай бюракратыяй.
Але, як паказвае практыка, бюракратыя ў Салігорску ўсё ж такі ёсць. Тады паўстае пытанне да спадара Нявыгласа: калі абвяшчаецца, што ў горадзе шахцёраў бюракратызм знішчаны, то што ж тады адбываецца ў іншых гарадах і мястэчках Беларусі?