У самым цэнтры Гродна машына збіла дзяўчынку
Бяда здарылася раніцай 17 кастрычніка на вуліцы Сацыялістычнай.
Дзяўчынка перабягала дарогу па-за пешаходным пераходам, а кіроўца легкавушкі не паспеў затармазіць. Дзіцё ўсяго некалькі метраў не дайшло да тратуара, калі яе збіў аўтамабіль. Дзяўчынка сама змагла ўстаць. Адразу ж прыехала “хуткая” і забрала пацярпелую ў бальніцу. Па словах відавочцаў, яна не заўважыла небяспекі з-за аўтобуса, які рухаўся ў бок вуліцы Кірава.
На гэтым участку дзеці і дарослыя часта перабягаюць дарогу па-за пераходу - побач акрамя жылых дамоў знаходзіцца дзіцячая школа мастацтваў, піша “Вячэрні Гродна”.