У Савецкі РУУС выклікалі "хуткую дапамогу" для збітага Яраслава Грышчэні

Каля РУУС Савецкага раёна Мінску сабраліся больш за 30 чалавек родных і сяброў затрыманых. Ідзе снег, моцны вецер, аднак супрацоўнікі міліцыі сагналі людзей з ганку. Калі наблізілася калона міліцыянтаў з шчытамі і накіравалася ў будынак, людзі пачалі пляскаць у ладкі і крычаць «Слава! Малайцы, хлопцы, добра папрацавалі!».

Хуткая дапамога забрала Яраславу Грышчэню, у яго вывіх пляча і гематома пад вокам, паведамляе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі