У сектары Газа чакаюць эвакуацыі 15 грамадзян Беларусі

15 грамадзян Беларусі - 4 жанчыны і 11 дзяцей - чакаюць эвакуацыі ў сектары Газа. Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня. Мяркуецца, што беларусы будуць эвакуяваныя на радзіму праз Маскву, разам з грамадзянамі Расіі і шэрагу краін СНД.
Паводле слоў Ляшчэні, ніхто з беларусаў, якія жывуць у сектары Газа, падчас авіяўдараў ізраільскай авіяцыі не пацярпеў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі